Папа: няхай Святы Дух абудзіць ва ўсіх мірныя намеры
Аляксандр Панчанка – Vatican News
“Дарагія браты і сёстры, мы набліжаемся да ўрачыстасці Пяцідзясятніцы. Будзем маліцца аб Святым Духу з адкрытым сэрцам. Ён – як абвяшчае літургічная секвенцыя – сапраўдны “Ойча ўбогіх, Даўца дароў, Святло ўсіх сэрцаў, наймілейшы Госць душы”, - сказаў Папа, вітаючы вернікаў падчас агульнай аўдыенцыі, якая 19 мая 2021 г. прайшла ва ўнутраным дворыку ватыканскага Апостальскага палацу.
“Будзем жа прасіць Яго, каб пры прынёс “прахалоду і адпачынак” у цяжкасцях, у працы рук і розуму людскога, у спякоце дня, у неспакоі, пасярод турботаў і небяспекаў сучаснага свету. Няхай моц Святога Духа будзе вашай сілай”, - пажадаў Пантыфік.
Францішак скіраваў свае думкі таксама да народаў, якія пакутуюць ад канфліктаў. “У чаканні Пяцідзясятніцы, як апосталы, сабраныя ў Вячэрніку з Паннай Марыяй, будзе горача прасіць Святога Духа аб суцяшэнні і міры для спакутаваных народаў, якія перажываюць складаныя сітуацыі”, - сказаў ён.
Нагадваючы, што май у Касцёле прысвечаны Багародзіцы, Папа заклікаў не спыняць малітву на Ружанцы, якая з’яўляецца “кампендыем усёй гісторыі нашага збаўлення”. “Святы Ружанец – гэта моцная зброя супраць зла і эфектыўны сродак для здабыцця сапраўднага супакою ў нашых сэрцах”, - дадаў Папа.