Пошук

Тэхнічна-прафесійны інстытут Ambrosoli ў італьянскім Кадоньё Тэхнічна-прафесійны інстытут Ambrosoli ў італьянскім Кадоньё 

Папа заклікаў падлеткаў цаніць магчымасць жывых адносін

“Будзеце будучыняй, калі станеце сучаснасцю”, - адзначыў Францішак 22 мая 2021 г. падчас сустрэчы з выхаванкамі тэхнічна-прафесійнага інстытута Ambrosoli з італьянскага Кадоньё.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Францішак перакананы, што негатыўны досвед пандэміі можа прывесці да разумення важнасці сапраўдных, а не віртуальных міжасобасных адносін. “Вы – дзеці лічбавага грамадства, якое адкрыла новыя шляхі да ведаў і зносін. Але мы ўжо добра ведаем, што існуе небяспека замкнуцца ў сабе і глядзець на рэальнасць заўсёды праз фільтр, які толькі ўяўна пашырае свабоду”, - заўважыў Папа, падкрэсліваючы, што новыя тэхналогіі – гэта выключна інструмент.

“У вас, маладых людзей, ёсць сіла, жаданне, якія, калі іх з мудрасцю і запалам стымулююць і суправаджаюць дарослыя, прыносяць цудоўны плён”, - звярнуў увагу Пантыфік.

Святы Айцец заклікаў моладзь успрымаць сябе не толькі ў якасці будучыні грамадства, але і яго сучаснасці. “Вы прысутнічаеце ў грамадстве. Без моладзі грамадства амаль мёртвае. Вы прысутнічаеце, таму што прыносіце новае жыццё. Не забывайцеся пра гэтага”, - сказаў ён.

Францішак запрасіў сваіх гасцей заўсёды дзякаваць Богу за магчымасць вучыцца.
 

22 мая 2021, 13:15