Святы Айцец: няхай Марыя агорне апекай усіх маці
Аляксандр Панчанка – Vatican News
Святы Айцец спаслаўся на літургічны ўспамін св. Філіпа Нэры, шырока вядомага як “святы радасці”. “Няхай спакойная радасць, дар Бога, суправаджае і ўзбагачае шлях кожнага з вас”, - пажадаў ён. Папа заклікаў вернікаў працягваць трываць у малітве, бо толькі яна ўмацоўвае веру, “у святле якой можна ўсё зразумець і ўсё прыняць”.
Францішак скіраваў свае думкі таксама да жанчын. “У гэтым месяцы, у мае, калі ўшаноўваем Найсвяцейшую Панну Марыю, давяраю Яе заступніцтву ўсіх маці, асабліва тых, якія чакаюць нараджэння дзіцяці. Няхай Маці Божая агорне сваёй клапатлівай абаронай усіх жанчын і выпрасіць у свайго Сына для кожнай з іх патрэбныя ласкі і благаслаўленне ў сямейным, мацярынскім і прафесійным жыцці”, - сказаў Пантыфік.