Францішак заклікаў далучыцца да акцыі “Хвіліна для міру”
Францішак запрасіў вернікаў і ўсіх людзей добрай волі далучыцца да ініцыятывы “Хвіліна для міру”. Адмысловае паведамленне ён скіраваў 8 чэрвеня 2021 г. праз Твітэр.
Аляксандр Панчанка – Vatican News
“Сёння ў 13.00 міжнародны рух Каталіцкая акцыя заклікае кожнага чалавека прысвяціць “хвіліну для міру” згодна з уласнай рэлігійнай традыцыяй. Будзем асаблівым чынам маліцца за Святую Зямлю і М’янму”, - напісаў Папа.
Акцыя “Хвіліна для міру” праводзіцца 8 чэрвеня ўжо на працягу некалькіх гадоў. Натхненнем для яе паслужыла беспрэцэдэнтная малітоўная сустрэча, якая адбылася ў гэты дзень у 2014 г. Тады ў Ватыканскіх садах разам з Францішкам і Патрыярхам Канстантынопальскім Барталамеем І за мір маліліся Прэзідэнт Ізраіля Шымон Пэрэс і Прэзідэнт Палестыны Махмуд Абас.
08 чэрвеня 2021, 11:30