Пошук

Чылійская каталіцкая моладзь. Ілюстрацыйнае фота Чылійская каталіцкая моладзь. Ілюстрацыйнае фота 

Францішак атрымаў незвычайны падарунак з Чылі

Архідыяцэзія Санцьяга ў Чылі падарыла Францішку нагрудны крыж, зроблены з дрэва старажытнага касцёла, які быў разбураны падчас нядаўніх грамадскіх пратэстаў.

Ян Глінскі – Vatican News

Падарунак, як сцвердзіў дапаможны біскуп архідыяцэзіі Альберта Ларэнцэлі, вельмі ўзрушыў Пантыфіка, які ў той час рыхтаваўся да аперацыі.

Крыж быў выкананы з рэшты бэлькі касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Санцьяга, падпаленага пратэстоўцамі ў кастрычніку 2019 года. Пратэсты выбухнулі з прычыны павышэння коштаў на метро, а потым далучылася патрабаванне чылійцаў змены канстытуцыі і сацыяльнай палітыкі.

Пажар святыні нанёс “глыбокую рану” Касцёлу і чылійскаму народу. Святыня La Asunción была цалкам знішчана падчас пажару. Гэта быў адзін з найстарэйшых сакральных будынкаў у сталіцы Чылі.
 

09 ліпеня 2021, 08:05