Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Allegro molto vivace
Расклад Падкасты
Рымская клініка Джэмэлі. Ілюстрацыйнае фота Рымская клініка Джэмэлі. Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік правядзе Анёл Панскі з вакна рымскай клінікі

Кіраўнік Залы Друку паведаміў, што стан здароўя Папы не выклікае хвалявання, ён вярнуўся да працы, памаліўся з медыкамі і плануе правесці Анёл Панскі з вакна рымскай клінікі, у якой праходзіць лячэнне.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“Папа Францішак правёў спакойны дзень з нармальным клінічным працэсам. Ён надалей рэгулярна прымае ежу і працягвае планавае лячэнне”, - паінфармаваў журналістаў 9 ліпеня 2021 г. Матэа Бруні.

Афіцыйны прадстаўнік Апостальскай Сталіцы заўважыў, што Папа прайшоўся па калідоры клінікі, а таксама “аднавіў працу, чаргуючы яе з момантамі чытання тэкстаў”. Апоўдні ён цэлебраваў св. Імшу ў капліцы сваёй прыватнай палаты, у якой прымалі ўдзел усе, хто дапамагае яму падчас шпіталізацыі.

У бліжэйшую нядзелю, 11 ліпеня 2021 г., Пантыфік правядзе малітву Анёл Панскі з вакна на дзясятым паверсе Універсітэцкай паліклінікі імя Агасціна Джэмэлі, - сказаў кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы, дадаўшы, што Папа “дзякуе за шматлікія паведамленні, з выказваннямі любові і блізкасці, якія штодзённа атрымлівае і просіць працягваць маліцца за яго”.
 

09 ліпеня 2021, 12:17
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930