Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец удзячны за блізкасць і малітву

7 ліпеня 2021 г. кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Матэа Бруні падзяліўся актуальнай інфармацыяй аб стане здароўя Папы, які ў мінулую нядзелю перанёс планавую хірургічную аперацыю на кішэчніку.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“Пасляаперацыйны перыяд Яго Святасці Папы Францішка задавальняючы і працягваецца належным чынам. Святы Айцец працягвае рэгулярна прымаць ежу і прыпыніў інфузійную тэрапію. Канчатковы гісталагічны аналіз пацвердзіў цяжкі дывертыкулярны стэноз з прыкметамі склерознага дывертыкуліту”, - паведаміў афіцыйны прадстаўнік Святога Пасаду.

Кіраўнік Залы Друку паінфармаваў таксама, што папа Францішак быў крануты вялікай колькасцю пасланняў і праяў любові, якія атрымаў у гэтыя дні, і выказвае сваю ўдзячнасць за блізкасць і малітву.
 

07 ліпеня 2021, 12:00