Зала Друку: Папа добра перанёс планавую хірургічную аперацыю
Святы Айцец добра перанёс аперацыю, - паведаміў журналістам кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Матэа Бруні. Дадатковая інфармацыя павінна з’явіцца пазней.
Аляксандр Панчанка – Vatican News
Францішак быў шпіталізаваны ў другой палове дня 4 ліпеня 2021 г. у рымскую клініку Джэмэлі ў сувязі з дывертыкулярнай хваробай кішэчніка. Вечарам яму была зроблена хірургічная аперацыя. Яна праходзіла пад агульным наркозам.
Афіцыйны прадстаўнік Святога Пасаду паведаміў, што аперацыю праводзіў прафесар Сэрджа Альф’еры з дапамогай прафесара Луіджы Софа, доктара Антоніа Тартарэлі і доктара Рабэрты Мэньі. Анестэзію праводзілі прафесар Масіма Антанэлі, прафесар Ліліяна Салацы і дактары Рабэрта Дэ Чыка і Маўрыцыа Саавэ. У аперацыйнай зале прысутнічалі прафесар Джавані Батыста Дальета і прафесар Рабэрта Бэрнабэі.
05 ліпеня 2021, 09:53