Барталамей І: экалагічныя праблемы – вынік прагнасці чалавека
Аляксандр Панчанка – Vatican News
Праваслаўны іерарх выказаў сваю салідарнасць з італьянскім народам перад абліччам пажараў на Сардзініі. На яго думку, людзям цяжка зразумець “сувязь паміж уласным жыццём і абаронай нашага супольнага дома”.
Патрыярх нагадаў, што Праваслаўная Царква распачала сваю актыўную дзейнасць у экалагічнай сферы ў 1980-я гг. Яна звяртае ўвагу на “духоўнае і маральнае вымярэнне” абароны навакольнага асяроддзя “у кантэксце адносін чалавека з Богам і Яго стварэннем”.
Барталамей І зазначыў, што чалавецтва “адказнае за свет, які будзе перададзены наступным пакаленням”. “Калі мы не здолеем перадаць пасланне пра тое, што людзі з’яўляюцца апекунамі, а не абсалютнымі гаспадарамі планеты, мы будзем вымушаны стаць сведкамі яшчэ большай лічбы прыродных катастроф, ад якіх пакутуе свет”, - перакананы праваслаўны іерарх.