Пошук

Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец да вальдэнсаў: крочыць да еднасці шляхам сведчання

Святы Айцец прывітаў удзельнікаў Сінода Метадысцкіх і Вальдэнскіх Цэркваў Італіі, які з 22 па 25 жніўня 2021 г. праходзіць у паўночнаітальянскім горадзе Торэ-Пелічэ.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Папа Францішак моліцца за тое, каб “усе хрысціяне намагаліся з шчырасцю крочыць шляхам да поўнага адзінства, з радасцю даючы сведчанне Евангелля і пашыраючы каштоўнасці справядлівасці, міру і салідарнасці”, з увагай да адкінутых грамадствам, - гаворыцца ў прывітальнай тэлеграме за подпісам кардынала Дзяржсакратара П’етра Параліна.

Сінод Метадысцкіх і Вальдэнскіх Цэркваў Італіі сёлета праходзіць у змешаным фармаце: адна частка дэлегатаў сабралася ў Торэ-Пелічэ, у той час як іншая далучаецца да іх праз інтэрнэт.

Тэмы форума – сведчанне Цэркваў у пост-кавідны перыяд, сітуацыя моладзі, пытанні аховы здароўя і адносін з навакольным асяроддзем, а таксама падрыхтоўка да святкавання ў 2032 г. 500-годдзя Сінода ў Шанфаране, падчас якога супольнасць вальдэнсаў далучылася да Рэфармацыі.

22 жніўня 2021, 09:20