Пошук

Папа падчас наведзін Цэнтра Бэтлеем Папа падчас наведзін Цэнтра Бэтлеем 

Браціслава: Францішак наведаў абяздоленых

Папа наведаў дабрачынны цэнтр Бэтлеем у Браціславе, якім кіруюць Місіянеркі Любові, заснаваныя св. Маці Тэрэзай з Калькуты. Амаль чвэрць стагоддзя манахіні дапамагаюць бяздомным і іншым абяздоленым.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Візіт у Цэнтр меў прыватны характар. Пантыфіка віталі сёстры, якія ўсклалі яму на плечы вянок з кветкамі – згодна з індыйскім звычаем. Вітаючы людзей, якія сабраліся перад будынкам, Францішак падзякаваў ім за магчымасць наведаць дабрачынную ўстанову, а сёстрам – за працу, якую яны выконваюць. “Бог з намі. Ён заўсёды побач з намі, суправаджае нас, асабліва ў цяжкія часы. Не забывайце пра гэта!”, - заклікаў Папа.

Потым сёстры пазнаёмілі Францішка з Цэнтрам і паказалі яму некалькі пакояў. Святы Айцец паразмаўляў з яго жыхарамі. Напрыканцы паўгадзіннага знаходжання ён памаліўся Вітай, Марыя з сабранымі перад будынкам, удзяліў усім сваё благаслаўленне і ўручыў падарунак – выяву Маці Божай з Дзіцяткам Езусам на кераміцы. Асобна Францішак благаславіў дзяцей і хворых у інвалідных калясках.

На будынку цэнтра быў роспіс з абліччам Францішка і надпісам: “Мы не забываем, мы молімся за Цябе”, таксама там быў змешчаны партрэт Маці Тэрэзы.
 

14 верасня 2021, 11:57