Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік асудзіў забойствы мірнага насельніцтва ў Нігерыі

Святы Айцец запэўніў у малітве за ахвяр нападу на мірнае насельніцтва ў Нігерыі. З асуджэннем насілля ён выступіў падчас агульнай аўдыенцыі, якая 29 верасня 2021 г. прайшла ў Ватыкане.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“Я з болем прыняў паведамленне пра ўзброеныя напады на вёскі Мадамай і Абун на поўначы Нігерыі, якія адбыліся ў мінулую нядзелю. Малюся за загінулых, параненых і за ўсё нігерыйскае насельніцтва. Выказваю пажаданне, каб заўсёды гарантавалася бяспека ўсіх грамадзян”, - сказаў Папа.

Бандыцкія напады на дзве вёскі ў штаце Кадуна адбыліся ў ноч з 26 на 27 верасня 2021 г. Паведамляецца, што ахвярамі злачынцаў сталі па меншай меры 34 чалавека, яшчэ сем чалавека былі паранены.

Паўночныя і цэнтральныя рэгіёны Нігерыі з’яўляецца арэнай узброеных сутыкненняў паміж этнічнымі групоўкамі, дзейнасці бандыцкіх фарміраванняў і ісламісцкіх тэрарыстычных арганізацый. Ахвярамі баевікоў часта становіцца мірнае насельнцітва гэтай часткі афрыканскай краіны.
 

29 верасня 2021, 11:02