Папа Францішак Папа Францішак 

Пантыфік паўдзельнічае ў Малітве за мір

Францішак прыме ўдзел у завяршальнай цырымоніі штогадовай Сустрэчы за мір, арганізаванай рымскай Супольнасцю св. Эгідзія, - паведаміла Зала Друку Святога Пасаду.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Мерапрыемства ладзіцца рэгулярна з 1987 г. Яго арганізатараў натхніла сустрэча рэлігій, якая прайшла ў 1986 г. у Асізі па ініцыятыве св. Яна Паўла ІІ.

На гэты раз Сустрэча за мір адбудзецца ў Рыме. Цырымонія, у якой возьме ўдзел Святы Айцец, будзе мець месца 7 кастрычніка 2021 г. у другой палове дня на плошчы перад Калізеем. Сёлетні дэвіз: “Народы-браты, зямля будучыні”.
 

28 верасня 2021, 10:45