Пантыфік сустрэўся з палітычным кіраўніцтвам Венгрыі
12 верасня 2021 г. Святы Айцец сустрэўся з Прэзідэнтам Венгрыі Янашам Адарам, Прэм’ер-міністрам Віктарам Орбанам і Віцэ-прэм’ер-міністрам Жольтам Шэм’енам.
Аляксандр Панчанка – Vatican News
Сустрэча адбылася ў шчырай атмасферы, згодна з прадугледжанай праграмай, паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы. Францішка суправаджалі кардынал П’етра Паралін, Дзяржаўны Сакратар Яго Святасці Папы, і арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, Сакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі.
У ходзе перамоў закраналіся тэмы, звязаныя з роллю Касцёла ў краіне, намаганнямі, накіраванымі на ахову навакольнага асяроддзя, а таксама пытанні абароны і падтрымкі інстытута сям’і.
12 верасня 2021, 11:02