Пошук

Францішак падчас Імшы ў Шашціне Францішак падчас Імшы ў Шашціне  Калонка рэдактара

Рэдактар СМІ Святога Пасаду пра паездку Францішка ў Славакію

Папа тлумачыць Касцёлу ў Славакіі і ва ўсёй Еўропе, як жыць у сучасным свеце з пакорай і без настальгіі па мінулым, - напісаў галоўны рэдактар ватыканскіх СМІ Андрэа Тарніелі, які суправаджае Францішка.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Славацкі візіт дазваляе зразумець шлях, які Святы Айцец прапануе Касцёлу не толькі ва Усходняй, але і ва ўсёй Еўропе. Перш за ўсё, Папа выступае за рэалістычны падыход. Сёння нават “пакутніцкія” краіны, якія перажылі камуністычны таталітарызм і пераслед, сутыкаюцца з шырокай секулярызацыяй. Нарадзіліся пакаленні, якія больш не маюць нічога агульнага з часам, калі гераізм, супраціў і вера ў асобу з гонарам адыгрывалі сваю ролю, - адзначыў Тарніелі.

У кантэксце ўсяго гэтага Францішак тлумачыць, што адказ на секулярызацыю заключаецца не ў тым, каб замыкацца ў сабе. Касцёл не з'яўляецца крэпасцю ці ўладай, якая глядзіць на свет з адлегласцю і самадастатковасцю. Неабходны сціплы Касцёл, які ідзе за Езусам з пакорай, які не аддзяляе сябе ад свету, але жыве ў ім, - як падкрэсліў Папа падчас сустрэчы са славацкімі біскупамі.

Спасылаючыся на думку Францішка, галоўны рэдактар звярнуў увагу на неабходнасць у Касцёле, які не звяртаецца да аднастайнасці і жорсткасці, але ўмацоўвае свабоду, паважаючы шлях кожнага чалавека. Нам патрэбны такі “творчы” Касцёл, якім яго бачылі славянскія апосталы Кірыл і Мятод, што вынайшлі новы алфавіт, каб несці веру людзям. Пошук новых "алфавітаў" для абвяшчэння Евангелля без аплаквання даўно мінулага – самая актуальная задача для мясцовых Касцёлаў у Еўропе, - заключыў Тарніелі ў сваёй калонцы на Vatican News.
 

15 верасня 2021, 11:39