Францішак абмеркаваў праблему міграцыі з Прэзідэнтам Германіі
Аляксандр Панчанка – Vatican News
25 кастрычніка 2021 г. Пантыфік прыняў на аўдыенцыі ў Апостальскім палацы Прэзідэнта Федэральнай Рэспублікі Германія Франка-Вальтэра Штайнмаера. Затым палітык сустрэўся з кардыналам П’етра Паралінам, Дзяржаўным Сакратаром Яго Святасці Папы, якога суправаджаў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, Сакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі.
Падчас шчырых перамоў абмяркоўваліся апошнія ўнутрыпалітычныя падзеі ў краіне і закраналіся пытанні, якія прадстаўляюць узаемную цікавасць, у прыватнасці праблема міграцыі і некаторыя сітуацыі міжнародных канфліктаў. Бакі падкрэслівалі важнасць мультылатэральнага падыходу для пошуку іх вырашэнняў, - паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы.