Пошук

Францішак падчас сустрэчы з Джо Байдэнам Францішак падчас сустрэчы з Джо Байдэнам 

Прэзідэнт ЗША з візітам у Ватыкане

29 кастрычніка 2021 г. Джозэф Байдэн, Прэзідэнт ЗША, быў прыняты на аўдыенцыі Папам. Ён сустрэўся таксама з кардыналам Дзяржсакратаром П'етра Паралінам, якога суправаджаў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Перамовы, якія прайшлі ў добразычлівай атмасферы, былі прысвечаны агульнай прыхільнасці ахове і клопату аб планеце, сітуацыі са здароўем і барацьбе з пандэміяй COVID-19, а таксама праблемам бежанцаў і дапамогі мігрантам. Гаворка ішла таксама аб абароне правоў чалавека, у тым ліку свабодзе рэлігіі і сумлення.

Сустрэчы дазволілі абмяняцца думкамі па некаторых пытаннях міжнароднага парадку дня, якія ўключылі маючы адбыцца ў Рыме саміт G20 і прасоўванне міру ва ўсім свеце шляхам палітычных перамоў.
 

29 кастрычніка 2021, 15:44