Святы Айцец: сельскія жанчыны могуць шмат чаму навучыць нас
З нагоды Міжнароднага дня сельскіх жанчын, Францішак адзначыў іх выключную ролю ў працэсе забеспячэння доступу да прадуктаў харчавання і справядлівага размеркаванні тавараў.
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
“Сельскія жанчыны могуць шмат чаму навучыць нас у тым, як намаганні і ахвяры дазваляюць стварыць сетку, што забяспечвае доступ да ежы, справядлівае размеркаванне тавараў і магчымасць для кожнага чалавека рэалізаваць свае памкненні”, - напісаў Пантыфік у сваім Твітэр.
Упершыню Міжнародны дзень сельскіх жанчын адзначылі 15 кастрычніка 2008 г. У рэзалюцыі Генеральнай Асамблеі ААН, якая афіцыйна абвясціла яго, прызнаецца "выключная роля сельскіх жанчын, у тым ліку жанчын, якія належаць да карэнных народаў, і іх уклад у паскарэнне развіцця сельскай гаспадаркі і сельскіх раёнаў, павышэнне харчовай бяспекі і выкараненне галечы ў сельскай мясцовасці".
16 кастрычніка 2021, 11:39