Святы Айцец заклікаў спыніць тэракты
Насілле спараджае насілле, - звярнуў увагу Францішак 17 кастрычніка 2021 г., сустракаючыся з вернікамі, сабранымі на плошчы св. Пятра на малітве Анёл Панскі.
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Папа нагадаў, што на мінулым тыдні адбылося некалькі нападаў, у тым ліку ў Нарвегіі, Афганістане і Англіі. Яны прывялі да смерці і ранення шматлікіх людзей.
“Выказваю сваю блізкасць сем'ям загінулых. Заклікаю, калі ласка, пакіньце шлях насілля, якое заўсёды з’яўляецца пройгрышам, паражэннем для ўсіх. Памятайма, што насілле спараджае насілле”, - сказаў Пантыфік.
17 кастрычніка 2021, 13:15