Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папа да ЮНЕСКА: Евангелле – найбольш гуманізуючае пасланне ў гісторыі

Святы Айцец павіншаваў ЮНЕСКА з 75-годдзем. У адмысловым відэапасланні ён звярнуў увагу на супольнае служэнне на карысць міру, салідарнасці, развіцця асобы і аховы культурнай спадчыны.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Відэазварот Папы трансліраваўся падчас цырымоніі святкавання юбілею, якая 12 лістапада 2021 г. прайшла ў штаб-кватэры ЮНЕСКА ў Парыжы. У ім Пантыфік падкрэсліў, што Касцёл мае асаблівыя сувязі з гэтай міжнароднай арганізацыяй, бо “Касцёл служыць Евангеллю, а Евангелле – гэта найбольш гуманізуючае пасланне ў гісторыі”.

“Гэта пасланне жыцця, свабоды, надзеі, якое ва ўсе часы і ва ўсіх месцах натхняла незлічоныя адукацыйныя ініцыятывы і спрыяла навуковаму і культурнаму развіццю чалавечай сям’і”, - сказаў Францішак.

Менавіта “па гэтай прычыне Арганізацыя ААН па пытаннях адукацыі, навукі і культуры з’яўляецца прывілеяваным партнёрам Апостальскай Сталіцы ў супольным служэнні міру і салідарнасці паміж народамі, цэласнаму развіццю і абароне культурнай спадчыны чалавецтва”, - дадаў Святы Айцец.
 

13 лістапада 2021, 09:19