Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік правёў нараду з кіраўнікамі ватыканскіх дыкастэрый

8 ліспадада 2021 г. Францішак правёў сустрэчу з кіраўнікамі ведамстваў Рымскай Курыі. У ёй прынялі ўдзел прэфекты ватыканскіх кангрэгацый, дыкастэрый, трыбуналаў і старшыні Папскіх радаў.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Нарада прайшла ў Апостальскім палацы за зачыненымі дзвярыма. Зала Друку Апостальскай Сталіцы не паведаміла аб тэмах, якія Папа абмяркоўваў са сваімі бліжэйшымі супрацоўнікамі.

Звычайна падчас такіх сустрэч адбываецца абмеркаванне актуальных праблем Каталіцкага Касцёла і пастаноўка асноўных задач, што знаходзяцца ў кампетэнцыі ведамстваў Апостальскай Сталіцы. Як правіла, па выніках не публікуецца ніякіх заяў.

Пантыфік рэгулярна, некалькі разоў на год, збірае такога роду пасяджэнні. Апошняе прайшло 17 мая 2021 г.
 

08 лістапада 2021, 12:17