Пошук

 Хорхэ Марыа Берголіа (злева) – малады святар Хорхэ Марыа Берголіа (злева) – малады святар 

Францішак адзначыў чарговую гадавіну святарства

13 снежня 2021 года споўнілася 52 гады з дня прэзбітэрскага пасвячэння папы Францішка.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Хорхэ Марыа Берголіа прыняў святарства – як член Таварыства Езуса – 13 снежня 1969 года з рук арцыбіскупа Рамона Хасэ Кастэльяна, Мітрапаліта Кардовы, за чатыры дні да свайго 33-годдзя. Усё адбывалася ў капліцы езуіцкага калегіума св. Міхала ў Буэнас-Айрэсе.

У Ватыкане не было ніякіх урачыстасцяў, прымеркаваных да гадавіны святарства Пантыфіка. Але ў “папскім” твітэры з’явілася паведамленне пра жыццёвы выбар Бога.

“Жыццё – час рашучых выбараў. Нязначны выбар вядзе да трывіяльнага жыцця, а вялікі – робіць жыццё выдатным. Мы становімся тым, што выбіраем. Калі выбіраем Бога, мы з кожным днём усё больш і больш любім, калі выбіраем любоў становімся ўсё больш і больш шчаслівымі”, - напісаў Францішак.
 

14 снежня 2021, 11:05