Пошук

Францішак падчас сустрэчы з прадстаўнікамі Ваенна-паветраных сіл Італіі Францішак падчас сустрэчы з прадстаўнікамі Ваенна-паветраных сіл Італіі 

Францішак: мы створаны, каб лятаць – у духоўным сэнсе

Папа сустрэўся 10 снежня 2021 г. з прадстаўнікамі Ваенна-паветраных сіл Італіі, якія прыбылі ў Ватыкан на завяршэнне Юбілею, прысвечанаму 100-годдзю абвяшчэння Маці Божай Ларэтанскай апякункай авіятараў.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Ларэтанскі Юбілей доўжыўся два гады, з 8 снежня 2019 г. Хоць адзіным юбілейным храмам быў санктуарый Святога Дома ў Ларэта, поўны адпуст можна было атрымаць і ў капліцах некаторых грамадзянскіх і ваенных аэрапортаў.

“Неба нагадвае нам аб тым, што мы створаны, каб лятаць, не столькі ў матэрыяльным сэнсе, колькі ў духоўным. Мы дзеці Айца, Які кажа нам: “Будзьце святымі, таму што Я святы”. Што значыць: лётайце высока! Не ідзіце за сваім эгаізмам, які прымушае вас замыкацца ў сабе; адкрыйце сябе Богу і, адкрыйцеся іншым, дайце прастору бязвыплатнасці, служэнню, вялікадушнасці, і вашае жыццё паляціць”, - звярнуўся Францішак.

Пантыфік лічыць, што для ваенных лётчыкаў “лётаць высока” – гэта “быць міратворцамі, служыць справе міру як падчас паветраных місій, так службы на зямлі, як у краіне, так і за мяжой, у зонах канфліктаў”.

“Святы Дом у Ларэта нагадвае нам, што дзе б мы ні знаходзіліся, у нас ёсць дом, дзе захоўваюцца нашы хрысціянскія карані; і ў нас ёсць Маці, якая сочыць за намі”, - звярнуў увагу авіятараў Папа.
 

10 снежня 2021, 12:58