Пошук

Серджа Матарэла падчас сустрэчы з Францішкам Серджа Матарэла падчас сустрэчы з Францішкам 

Францішак сустрэўся з Прэзідэнтам Італіі

16 снежня 2021 года Пантыфік прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане Прэзідэнта Італіі Сержа Матарэлу. Пасля палітык сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром П’етра Паралінам.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Падчас сардэчнай размовы ў Дзяржаўным сакратарыяце было выказана задавальненне добрымі адносінамі паміж Апостальскай Сталіцай і Рэспублікай. Адбыўся абмен думкамі па некаторых пытаннях, якія тычацца грамадскай сітуацыі ў Італіі, з асаблівай увагай да праблем пандэміі і кампаніі па вакцынацыі, сям'і, дэмаграфічнага феномена і адукацыі моладзі.

Бакі разгледзелі пытанні міжнароднага характару. Тут асаблівая ўвага была звернута на афрыканскі кантынент і міграцыю, а таксама на будучыню і каштоўнасці дэмакратыі ў Еўропе.
 

16 снежня 2021, 12:29