Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак: гарантаваць хворым на СНІД неабходнае лячэнне

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая 1 снежня 2021 г. прайшла ў ватыканскай Зале Паўла VI, Святы Айцец заклікаў гарантаваць роўны і эфектыўны доступ да лячэння ад СНІДу.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“Сёння адзначаецца Сусветны дзень барацьбы са СНІДам. Ён з’яўляецца важнай нагодай для таго, каб нагадаць пра шматлікіх людзей, пакутуючых ад гэтага вірусу, многія з якіх, у некаторых частках свету, не маюць доступу да неабходнага лячэння. Заклікаю да адноўленых салідарных намаганняў з мэтай гарантавання даступнай усім і эфектыўный медыцынскай дапамогі”, - сказаў Папа.

Сусветны дзень барацьбы са СНІДам адзначаецца з 1988 г. Паводле Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, агульнасусветная колькасць людзей, якія жывуць з ВІЧ, у 2020 г. склала 37,7 мільёна чалавек. З пачатку эпідэміі ад звязаных са СНІДам хвароб памерла 36,3 мільёна чалавек. Па стане на 1 лістапада 2021 г. у Беларусі з ВІЧ-станоўчым статусам пражывае больш за 23 тыс. чалавек.
 

01 снежня 2021, 12:16