Папа моліцца за жыхароў Раванузы
Папа моліцца за тых, хто пацярпеў ад выбуху газу ў сіцылійскім горадзе Равануза. Пра гэта гаворыцца ў спачувальнай тэлеграме, падпісанай кардыналам Дзяржсакратаром Яго Святасці.
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Францішак выказаў спачуванні і падтрымку сваякам тых, хто загінуў, і ўсім ахвярам. Ён таксама заклікаў прыняць удзел у пазачарговым зборы сродкаў для пацярпелых у інцыдэнце.
Пажарныя і валанцёры працягваюць ратавальную аперацыю, каб знайсці людзей, што апынуліся пад заваламі. Некалькі дзён таму ў Раванузе ад выбуху быў знішчаны практычна цэлы квартал.
15 снежня 2021, 11:22