Папа заклікаў да малітвы за шчаслівы 2022 год
У апошнія дні 2021 года Францішак заклікаў да малітвы за добры год наступны. Для многіх гэта звязана з надзеяй на спыненне пандэміі каронавіруса.
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
“Дарагія браты і сёстры, калі мы набліжаемся да канца года, давайце дзякаваць Пану за атрыманыя ласкі і за ўсё добрае, што Ён дазволіў нам перажыць, нягледзячы на ўсе цяжкасці нашага часу”, - звярнуўся Папа да сабраных на агульнай аўдыенцыі 29 снежня 2021 года.
Пантыфік заклікаў маліцца, праз заступніцтва Багародзіцы і святога Юзафа, “каб наступны год быў шчаслівым для нас і для ўсіх людзей, каб пандэмія скончылася і каб мы маглі атрымліваць асалоду ад міру ў нашых сэрцах, у нашых сем’ях, у грамадстве і ва ўсім свеце”.
“Няхай вас заўсёды суправаджае Божае благаслаўленне!”, - пажадаў вернікам Францішак.
29 снежня 2021, 10:55