Папа вылецеў на Кіпр. Перад ад’ездам ён сустрэўся з бежанцамі
Раніцай 2 снежня 2021 г., перш чым адправіцца ў аэрапорт і распачаць падарожжа на Кіпр, Папа сустрэўся ў Ватыкане з 12 бежанцамі з Сірыі, Конга, Самалі, Афганістана.
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Яшчэ 15 мігрантаў яго чакалі ў парафіі Санта-Марыя-дэлі-Анджэлі каля Ф'юмічына. Некаторых з іх ён прывёз у Рым з Лесбаса ў 2016 г.
Напярэдадні вечарам Францішак маліўся ў базыліцы Санта-Марыя- Маджорэ перад абразом Маці Божай Salus Populi Romani і даверыў Багародзіцы сваю паездку на Кіпр і Грэцыю. З пачатку свайго пантыфікату ён прыехаў сюды ўжо ў 90-ы раз. Ён даручае Марыі ўсе важныя справы свайго служэння, у тым ліку і замежныя падарожжы.
2 снежня ў 11.00 самалёт А 320 авіякампаніі ITA Airways з Францішкам на борце вылецеў у бок Ларнакі.
02 снежня 2021, 11:25