Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
n. 12 in la minore
Расклад Падкасты

Святы Айцец прыбыў на Кіпр

2 снежня 2021 г. у 15.00 па кіпрскім часе самалёт A320 італьянскай авіякампаніі ITA Airways з Францішкам на борце прызямліўся ў Міжнародным аэрапорце Ларнакі.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Палёт Папы працягваўся каля трох гадзін. За гэтым час было пераадолена 2148 кіламетраў у паветранай прасторы Італіі, Грэцыі і Кіпра. Ля трапу самалёта Святога Айца прывітала старшыня кіпрскага парламента Аніта Дзімітрыу ў суправаджэнні Апостальскага нунцыя на Кіпры і Пасла Кіпра пры Апостальскай Сталіцы.

Па традыцыі дзеці ў народных строях уручылі Папу кветкі. Пасля кароткай афіцыйнай цырымоніі прывітання Пантыфік на аўтамабіле адправіўся ў сталіцу Кіпра, горад Нікасія, дзе ў мараніцкім катэдральным касцёле сустрэўся з мясцовай каталіцкай супольнасцю.

02 снежня 2021, 14:13
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031