Ватыкан: папская аўдыенцыя для бежанцаў з Кіпра
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Рэалізацыя асабістай ініцыятывы Папы стала магчымай дзякуючы пагадненню паміж Святым Пасадам, італьянскімі і кіпрскімі ўладамі.
У заяве Залы Друку адзначаецца, што гэтых асоб будзе падтрымліваць непасрэдна Святы Айцец, а аб іх уключэнні ў штогадовую інтэграцыйную праграму паклапоціцца Супольнасць святога Эгідзія.
Паведамляецца, што Францішак прывітаў бежанцаў і пачуў гісторыі іх жыцця і падарожжа з Конга-Бразавіля, Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, Камеруна, Самалі і Сірыі. Некаторыя з іх – урачы і спецыялісты ў IT. Жадаючы Папу ў Дзень нараджэння “доўгага жыцця і моцнага здароўя”, яны падарылі Францішку карціну афганскага бежанца, на якой мігранты спрабуюць перасекчы Міжземнае мора.