Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папа: Божае Нараджэнне запрашае задумацца пра дабрыню Пана

Францішак скіраваў некалькі паведамленняў у Твітэр, дапамагаючы вернікам лепш зразумець сэнс Божага Нараджэння і належна перажыць гэты святочны перыяд.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“Божае Нараджэнне запрашае нас задумацца над драматычнасцю гісторыі, у якой людзі, параненыя грахом, шукаюць праўды, міласэрнасці і адкуплення; а таксама над дабрынёй Бога, які выйшаў насустрач нам, каб перадаць нам Праўду, якая збавіць нас і зробіць удзельнікамі Яго жыцця”, - напісаў Святы Айцец 3 студзеня 2022 года.

За дзень да гэтага Пантыфік нагадаў, што “перад абліччам нашай уразлівасці, Пан не адступае. Не застаецца ў сваёй благаслаўлёнай вечнасці і бясконцым святле, але становіцца блізкім да нас, уцелаўляецца, сыходзіць у цемру. Вось, што робіць Бог: пасяляецца між намі”.

1 студзеня 2022 года Францішак заклікаў на пачатку новага года аддацца абароне Багародзіцы. “Няхай Яна дапаможа нам захоўваць і разважаць кожную справу, без страху перад выпрабаваннямі, у радасным перакананні, што Пан верны і можа ператварыць крыж ва ўваскрасенне”, - пажадаў Папа, спасылаючыся на ўрачыстасць святой Багародзіцы Марыі.
 

03 студзеня 2022, 13:46