Пантыфік накіраваў дапамогу мігрантам на беларуска-польскай мяжы
Ватыканская Дыкастэрыя па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека 18 студзеня 2022 года распаўсюдзіла інфармацыю аб рашэнні Францішка фінансава дапамагчы мігрантам на беларуска-польскай мяжы.
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Святы Айцец вырашыў накіраваць унёсак у памеры 100 тысяч еўра на карысць груп мігрантаў, якія апынуліся паміж Польшчай і Беларуссю, а таксама ў дапамогу Caritas Polska для вырашэння надзвычайнай міграцыйнай сітуацыі на мяжы паміж дзвюма краінамі, - гаворыцца ў афіцыйнай заяве.
Таксама Францішак вырашыў накіраваць першы ўнёсак у памеры 100 тысяч еўра на дапамогу насельніцтву Філіпін пасля тайфуну, які закрануў, паводле крыніц Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, каля 8 мільёнаў чалавек у 11 рэгіёнах краіны.
18 студзеня 2022, 12:00