Пантыфік сустрэўся з журналістамі, якія працуюць у Святой Зямлі
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Папа заклікаў сваіх гасцей працаваць на карысць братэрства паміж хрысціянскімі Цэрквамі, “якія ў Святой Зямлі ўжо часта блізкія да адзінства”, “распавядаць пра магчымае братэрства паміж усімі дзецьмі Абрагама: юдэямі, хрысціянамі і мусульманамі”. Католікаў Францішак папрасіў заклікаць да адкрытасці на патрэбы мігрантаў, перамешчаных асоб і бежанцаў, да “вяртання” ім годнасці, якой яны былі пазбаўлены, калі мусілі пакінуць радзіму ў пошуках будучыні для сябе і дзяцей.
У сваёй працы журналісты Святой Зямлі, лічыць Папа, не могуць абмяжоўвацца выключна мірнымі тэрыторыямі; іх чакаюць у месцах самых сур’ёзных цяжкасцей і пакут, у такіх як Сірыя, Ліван, Палестына і Газа.
Часопіс Terrasanta, які сёлета адзначае 100-годдзе з дня выхаду першага нумара, прапануе артыкулы пра Біблію, экуменізм, археалогію, культуру і дыялог паміж рэлігіямі.