Пантыфік заклікаў да пошуку дыялогу ў Казахстане
9 студзеня 2022 года, падчас трыдыцыйнай нядзельнай сустрэчы з вернікамі, Францішак падзяліўся сваёй занепакоенасцю сітуацыяй у Казахстане.
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
“Я з болем даведаўся аб тым, што падчас пратэстаў, якія ўспыхнулі апошнімі днямі ў Казахстане, былі смяротныя ахвяры. Малюся за іх і за іх сем’і, і спадзяюся, што як мага хутчэй, праз пошук дыялогу, справядлівасці і агульнага дабра, будзе знойдзена грамадская гармонія. Даручаю казахстанскі народ абароне Маці Божай, Каралевы міру”, - сказаў Пантыфік.
09 студзеня 2022, 14:37