Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік заклікаў хімікаў клапаціцца пра навакольнае асяроддзе

Папа сустрэўся 29 студзеня 2022 года ў Ватыкане з прадстаўнікамі італьянскай асацыяцыі хімікаў, якія працуюць у індустрыі скураных вырабаў. Ён нагадаў, што некалі сам вывучаў хімію ў тэхнічным інстытуце.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Францішак скарыстаўся магчымасцю і выказаў сваю салідарнасць з светам працы. “Многія работнікі і сем'і жывуць у цяжкіх умовах, пагоршаных пандэміяй. Але яна не можа і не павінна стаць алібі для апраўдання ўпушчэнняў у такіх пытаннях як справядлівасць і бяспека. Наадварот, крызіс можна разглядаць як магчымасць для росту салідарнасці і якасці працы”, - адзначыў Пантыфік.

Ён звярнуў увагу на важнасць супрацоўніцтва паміж пакаленнямі, аб'яднання мудрасці пажылых і энтузіязму моладзі, у настолькі арыгінальным сектары.

Папа закрануў пытанне ўздзеяння на экалогію сфер, у якіх выкарыстоўваюцца хімікаты. Ён заклікаў сваіх гасцей клапаціцца пра навакольнае асяроддзе праз абмен ведамі, вопытам, юрыдычнымі і тэхнічнымі навінкамі.

 

29 студзеня 2022, 12:44