Папа пра экуменізм: давайце маліцца разам і глядзець на Езуса
Францішак прысвяціў адмысловае паведамленне на сваім канале ў Твітэр Тыдню малітваў аб еднасці хрысціян. Ён заахвоціў вернікаў усіх веравызнанняў імкнуцца да поўнай камуніі.
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
“Так, як Тры Мудрацы, якія прыбылі з Усходу ў Бэтлеем, каб пакланіцца Каралю і Месіі, мы, хрысціяне, у разнастайнасці нашых веравызнанняў і традыцый, знаходзімся на шляху да поўнага адзінства. Давайце разам маліцца і глядзець на Езуса, нашага адзінага Пана”, - напісаў Пантыфік, які ў канцы тыдня ўзначаліць экуменічныя Нешпары.
Папскі твіт адсылае да тэмы сёлетняга Тыдня, прапанаванай Радай Цэркваў Блізкага Усходу: “Мы бачылі зорку Ягоную на ўсходзе і прыйшлі пакланіцца Яму” (Мц 2, 2).
19 студзеня 2022, 10:44