Папа сустрэўся з пісьменніцай, вязніцай некалькіх канцлагераў
27 студзеня 2022 года, у Дзень памяці ахвяр Халакосту, Папа сустрэўся з венгерскай пісьменніцай яўрэйскага паходжання Эдыт Брук, вязніцай некалькіх канцлагераў. Размова доўжылася каля гадзіны.
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Святы Айцец падарыў 90-гадовай жанчыне ваўняную хустку, кажучы: “Каб было цяплей, бо цяпер холадна”. Эдыт Брук, у сваю чаргу, уручыла Францішку хлеб, спечаны дома, а таксама дзве кнігі: яе твор - Лісты да маёй маці, і вершы Міклаша Радноці, венгерскага паэта, “чыя бліскучая кар'ера, як сказаў Францішак у Будапешце, была перапынена сляпой нянавісцю тых, хто спачатку перашкодзіў яму вучыць, а потым забраў яго з сям'і толькі таму, што ён быў яўрэйскага паходжання”. Вершы перакладала і рэдагавала сама Брук.
Святы Айцец пазнаёміўся і пасябраваў з пісьменніцай падчас іх першай сустрэчы 20 лютага 2021 года.
29 студзеня 2022, 11:04