Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Ватыкан: каляндар папскіх цэлебрацый на бліжэйшыя месяцы

10 студзеня 2022 года ў Ватыкане быў апублікаваны расклад публічных цэлебрацый, якія Святы Айцец узначаліць на працягу двух бліжэйшых месяцаў.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Паведамляецца, што 23 студзеня Папа будзе цэлебраваць святую Імшу ў ватыканскай базыліцы з нагоды Нядзелі Божага Слова, а праз два дні, 25 студзеня, узначаліць малітву Нешпараў у рымскай базыліцы святога Паўла за Мурамі з нагоды завяршэння 55-га Тыдня малітвы аб еднасці хрысціян.

2 лютага, у свята Ахвяравання Пана і 26-ы Сусветны дзень кансэкраванага жыцця Пантыфік правядзе цэлебрацыю ў ватыканскай базыліцы разам з прадстаўнікамі розных інстытутаў кансэкраванага жыцця і таварыстваў апостальскага жыцця.

27 лютага Францішак здзейсніць аднадзённы візіт у Фларэнцыю, прымеркаваны да сустрэчы біскупаў і мэраў з Міжземнаморскага рэгіёну. Святую Імшу з гэтай нагоды Пантыфік узначаліць у мясцовай базыліцы святога Крыжа, паведаміла Служба папскіх літургічных цэлебрацый.
 

10 студзеня 2022, 13:45