Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Галоўныя цэлебрацыі з удзелам Пантыфіка ў сакавіку

Працэсія і літургія на пачатак Вялікага посту, кансісторый па кананізацыйны справах і пакаяннае набажэнства – галоўны падзеі з удзелам Святога Айца ў сакавіку.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Каляндар галоўных галоўных набажэнстваў з удзелам Папы, якія пройдуць на працягу бліжэйшага месяцу, 14 лютага 2022 года апублікавала Служба папскіх літургічных цэлебрацый.

2 сакавіка, у Папяльцовую сераду, Пантыфік адправіцца на рымскі Авенцін. Там ён пройдзе ў традыцыйнай пакаяннай працэсіі ад бэнэдыктынскага касцёла св. Анзэльма да дамініканскай базылікі св. Сабіны, дзе ўзначаліць Эўхарыстыю з абрадам пасыпання галоў попелам.

4 сакавіка Францішак узначаліць Звычайны публічны кансісторый, падчас якога будуць разгеджаны некаторыя кананізацыйныя справы. Ён пройдзе ў Зале кансісторыяў ватыканскага Апостальскага палацу.

25 сакавіка Пантыфік правядзе пакаяную велікапосную цэлебрацыю ў базыліцы святога Пятра ў Ватыкане.
 

14 лютага 2022, 12:13