Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Аўдыенцыя для ўдзельнікаў пленарнай сесіі Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў Аўдыенцыя для ўдзельнікаў пленарнай сесіі Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў 

Пантыфік: свет патрабуе сведчання адзінства Усходніх Касцёлаў

Пра канфлікты і пагрозлівыя ветры вайны, якія дзьмуць з Усходняй Еўропы, а таксама пра патрэбу сведчання адзінства, казаў Папа ўдзельнікам пленарнай сесіі Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

18 лютага 2022 года Францішак сустрэўся з Патрыярхамі і Вярхоўнымі архіепіскапамі Усходніх Касцёлаў, а затым звярнуўся да ўдзельнікаў пленарнай сесіі Кангрэгацыі Усходніх Касцёлаў і сімпозіума, прысвечанага 25-годдзю Інструкцыі па выкарыстанні літургічных прадпісанняў Кодэкса канонаў Усходніх Касцёлаў.

Святы Айцец пачаў свой зварот, нагадваючы словы Бэнэдыкта XV, заснавальніка ўзгаданай Кангрэгацыі і Папскага Усходняга Інстытута, 100-годдзе з дня смерці якога адзначаецца сёлета. У энцыкліцы Dei Providentis гэты Папа пісаў: “У Касцёле Езуса Хрыста, які не з’яўляецца ні лацінскім, ні грэчаскім, ні славянскім, але каталіцкім, не існуе якой-кольвечы дыскрымінацыі паміж яго дзецьмі, і таму ўсе – лаціняне, грэкі, славяне і дзеці іншых народнасцей, аднолькава важныя”.

Францішак нагадаў таксама, што Бэнэдыкт XV асуджаў нецывілізаванасць вайны, называючы яе “бессэнсоўнай бойняй”: аднак, яго папярэджанні не былі пачуты кіраўнікамі краін, што прымалі ўдзел у Першай сусветнай вайне, як і заклік святога Яна Паўла ІІ, што намагаўся спыніць канфлікт у Іраку.

Пантыфік заўважыў, што ў наш час, пазначаны шматлікімі войнамі, такі самы лёс падзяляюць заклікі да міру, якія скіроўваюць Папы і шматлікія людзі добрай волі. “Чалавецтва, якое хваліцца дасягненнямі ў навуцы, мысленні, многіх добрых справах... крочыць назад у будаванні міру” і становіцца “чэмпіёнам па войнах”, - сказаў Святы Айцец, падкрэсліваючы, што “мы павінны маліцца і прасіць аб прабачэнні за такія паводзіны”.

“Мы спадзяваліся, што не будзе патрэбы паўтараць падобныя словы ў трэцім тысячагоддзі; аднак, чалавецтва, здаецца ўсё яшчэ блукае ў цемры”, - з жалем дадаў Пантыфік, нагадваючы пра канфлікты на Блізкім Усходзе, у Сірыі і Іраку; у эфіопскі рэгіёне Тыграй; пра “пагрозлівыя ветры, якія дзьмуць са стэпаў Усходняй Еўропы, падпальваючы кноты і агні ўзбраенняў, і пакідаючы холад у сэрцах бедных і нявінных”. Папа звярнуў увагу таксама пра драму Лівана, якому пагражае голад.

Святы Айцец звярнуў увагу на распаўсюджаную міграцыю з рэгіёнаў, якія з’яўляюцца роднымі для Каталіцкіх Усходніх Касцёлаў і на шматлікія дыяспары ўсходніх католікаў у розных частках свету. Папа заклікаў клапаціцца пра захаванне евангелізацыйнай тоеснасці, яшчэ больш прыслухоўвацца да багацця розных традыцый, дазволіць літургіі фармаваць паводле Божага слова і Духа, а таксама, захоўваючы уласную выключнасць, сведчыць аб адзінстве перад іншымі хрысціянамі і светам.

"Давайце будзем сцерагчыся эксперыментаў, якія могуць нашкодзіць шляху да бачнага адзінства ўсіх вучняў Хрыста. Свет патрабуе сведчання адзінства: калі мы будзем выклікаць скандал шляхам літургічных спрэчак, – на жаль, гэта мела месца і зусім нядаўна, – мы дапаможам таму, хто з'яўляецца настаўнікам падзелаў", - падкрэсліў на заканчэнне прамовы Францішак.

18 лютага 2022, 13:53
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930