Папа высока цэніць цэласны падыход у клопаце пра хворых
Аляксандр Панчанка – Vatican News
Аўтарамі выдання з’яўляюцца ўрач і святар: доктар Карла Альфрэда К’ерычы і ксёндз Туліа Празэрпіа – абодва супрацоўнікі італьянскага Нацыянальнага інстытута ракавых захворванняў ў Мілане.
Францішак заўважыў, што перад абліччам цяжкай хваробы ўзнікае вельмі шмат пытанняў, адказны на якія вельмі цяжка знайсці. Гэта “таксама адна з форм нашай чалавечай беднасці”, - напісаў Папа, падкрэсліваючы, што “менавіта прызнаючыся сябе беднымі, мы заўсёды звяртаемся да добрага і шматабяцальнага слова Евангелля, здольнага адкрыць нашы сэрцы на надзею, тую вялікую надзею, якая пранізвае сэрцы тых, хто ідзе шляхам жыцця”.
Папа назваў добрым знакам той факт, што навуковая супольнасць прызнае важнасць духоўнай дапамогі для дабра пацыентаў, іх блізкіх, а таксама самаго медыцынскага персаналу. Ён звярнуў увагу на неабходнасць належнай падрыхтоўкі і фармацыі людзей, якія працуюць у гэтай сферы, каб узаемадзеянне паміж усёй супольнасцю, уключанай у працэс лячэння, было больш глыбокім.
Пантыфік нагадаў пра досвед пандэміі, якая паказала, што выключна эканамічная логіка няздольная цалкам задаволіць глыбокія патрэбы чалавека: яму патрэбна таксама духоўная дапамога. Ён пажадаў, каб дыялог паміж тэалагічна-душпастырскай і лячэбна-псіхалагічнай сферай станавіўся ўсё больш плённым, а таксама прызнаўся, што высока цэніць цэласны падыход да клопату пра хворых, якія з’яўляюцца асобамі, створанымі на вобраз Бога.