Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Вынік цыклонаў на Мадагаскары Вынік цыклонаў на Мадагаскары 

Папа спачувае ахвярам стыхійных бедстваў і дзякуе медработнікам

Францішак выказаў спачуванне ахвярам стыхійных бедстваў на Мадагаскары і ў Бразіліі, а таксама павіншаваў медыцынскіх работнікаў, якія ў Італіі святкуюць свой прафесійны дзень.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“Дарагія браты і сёстры, хачу выказаць спачуванне тым групам насельніцтва, якія пацярпелі ад стыхійных бедстваў у апошнія дні. Я маю на ўвазе, у прыватнасці, паўднёва-ўсходні Мадагаскар, які пакутуе ў выніку шэрагу цыклонаў, і раён Петропаліс у Бразіліі, спустошаны паводкамі і селямі. Няхай Пан прыме памерлых у спакоі, суцешыць іх сем’і і падтрымае тых, хто нясе дапамогу”, - звярнуўся Папа 20 лютага 2022 года пасля малітвы Анёл Панскі.

Францішак спаслаўся на Нацыянальны дзень медыцынскіх работнікаў, які адзначаюць у Італіі. “Не варта забывацца пра вялікую колькасць урачоў, медсясцёр, медбратоў і валанцёраў, якія знаходзяцца побач з хворымі, даглядаюць іх, дапамагаюць ім адчуваць сябе лепш. (...) Калі мы хварэем, нам патрэбны той, хто нас выратуе, хто дапаможа”, - адзначыў ён. Папа падзякаваў медыцынскім работнікам за гераізм падчас пандэміі каронавіруса.

Завяршаючы нядзельную сустрэчу, Пантыфік пажадаў вернікам добрай нядзелі і папрасіў маліцца за яго.
 

20 лютага 2022, 13:26
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930