Папа заклікаў да міру і павагі да свабоды кожнай краіны ў Еўропе
На заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая 16 лютага 2022 года прайшла ў Ватыкане, Францішак скіраваў заклік да малітвы за мір на еўрапейскім кантыненце.
Аляксандр Панчанка – Vatican News
“У панядзелак мы святкавалі ўспамін святых братоў: Кірыла, законніка, і Мятода, біскупа, Апосталаў славян і Апекуноў Еўропы. Давайце праз іх заступніцтва будзем прасіць Бога, каб дзяржавы гэтага кантыненту, свядомыя сваіх хрысціянскіх каранёў, натхняў дух прымірэння, братэрства, салідарнасці і павагі да кожнай краіны, да свабоды кожнай краіны”, - пажадаў Святы Айцец.
Пантыфік заклікаў вернікаў, каб у свеце, які працягвае заставацца падзеленым глыбокімі супрацьстаяннямі, што здаюцца непераадольнымі, кожны з іх быў знакам прымірэння, які мае свае карані ў слове Евангелля.
16 лютага 2022, 11:22