Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Зала Друку: Пантыфік не наведае Фларэнцыю і Авенцін

25 лютага 2022 года Зала Друку Апостальскай Сталіцы паведаміла пра тое, што Святы Айцец не зможа прыняць удзел у некаторых важных падзеях у бліжэйшыя дні.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

У сувязі з вострым болем у калене і рэкамендацыяй лекара, які прадпісаў як мага большы адпачынак, Францішак не зможа паехаць у Фларэнцыю, а таксама ўзначаліць працэсію і святую Імшу на рымскім пагорку Авенцін.

Папа планаваў наведаць Фларэнцыю 27 лютага, каб звярнуцца там да ўдзельнікаў сустрэчы біскупаў і мэраў Міжземнаморскага рэгіёну. 2 сакавіка на Авенціне Пантыфік павінен быў узначаліць пакаянную працэсію ад бэнэдыктынскай базылікі святога Анзэльма да дамініканскай базылікі святой Сабіны, дзе на пачатку Вялікага посту традыцыйна цэлебруе літургію з абрадам пасыпання галоў попелам.

25 лютага 2022, 13:36