Пошук

Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота 

Другая гадавіна надзвычайнай малітвы Папы аб спыненні пандэміі

Мінула два гады з надзвычайнай малітвы аб спыненні пандэміі, якую папа Францішак правёў дажджлівым вечарам 27 сакавіка 2020 года на бязлюднай плошчы святога Пятра.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Пасля трагічных падзей, выкліканых распаўсюджваннем у свеце каронавіруснай інфекцыі, чалавецтва зноў скіроўвае просьбы да Неба, на гэты раз просячы Бога спыніць вайну ва Украіне і адарыць свет мірам. На гэта звярнуў увагу Пантыфік на заканчэнне сустрэчы з вернікамі на малітве Анёл Панскі, якая 27 сакавіка 2022 года прайшла ў Ватыкане.

На выхадзе з плошчы святога Пятра вернікі змаглі атрымаць у дар кнігу аб гістарычнай падзеі двухгадовай даўніны, падрыхтаваную Ватыканскай камісіяй па COVID-19 і Дыкастэрыяй па камунікацыі, а таксама тэкст Чыну прысвячэння Беззаганнаму Сэрцу Марыі Расіі і Украіны.

Словы, прамоўленыя Святым Айцом два гады таму, застаюцца актуальнымі і сёння. Папа з жалем прызнаваў, што людзі не спыніліся перад Божымі заклікамі, “не абудзіліся перад абліччам сусветных войнаў і несправядлівасці, не паслухалі крык бедных і нашай цяжкахворай планеты”, што і прывяло да трагічных падзей, якія сёння перажываюць мільёны людзей.

28 сакавіка 2022, 13:02