Папа: Езу, народжаны пад бомбамі ў Кіеве, змілуйся над намі
Аляксандр Панчанка – Vatican News
“Пане Езу, народжаны пад бомбамі ў Кіеве, змілуйся над намі. Пане Езу, памерлы на руках маці ў сховішчы Харкава, змілуйся над намі. Пане Езу, пасланы на фронт у дваццацігадовым узросце, змілуйся над намі. Пане Езу, які ў ценю Твайго крыжа яшчэ бачыш рукі са зброяй, змілуйся над намі. Прабач нам, Пане”, - маліўся Пантыфік.
Святы Айцец прасіў Езуса аб прабачэнні за тое, што “незадаволеныя цвікамі”, якімі прабілі Яго рукі, працягваем “упівацца кроўю загінулых, разадраных зброяй”; за тое, што рукі, дадзеныя людзям для таго, каб ствараць, “ператварыліся ў прылады смерці”.
“Прабач нам, Пане, за тое, што працягваем забіваць свайго брата; прабач за тое, што як Каін, працягваем збіраць камяні на нашым полі, каб забіць Абэля. Прабач нам за тое, што працягваем апраўдваць жорсткасць нашымі цяжкасцямі, за тое, што нашым болем легітымізуем бязлітаснасць нашых учынкаў. Прабач нам вайну, Пане. Прабач нам вайну, Пане”, - маліўся Францішак.
Папа прасіў Бога спыніць руку Каіна, асвяціць сумленні і перашкодзіць чыненню нашай волі. “А калі спыніш руку Каіна, паклапаціся таксама і пра яго. Ён – наш брат. Пане, пакладзі канец гвалту! Спыні нас, Пане. Амэн”, - завяршыў малітву Святы Айцец.