Пошук

Аўдыенцыя для дэлегацыі Progetto Agata Smeralda Аўдыенцыя для дэлегацыі Progetto Agata Smeralda 

Францішак: свет патрабуе бацькоўскай ласкавасці

5 сакавіка 2022 года Папа прыняў дэлегацыю асацыяцыі Progetto Agata Smeralda, якая дзейнічае ў сферы так званага “усынаўлення на адлегласці”, аказваючы адрасную дапамогу сіротам у розных частках свету.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Францішак падзякаваў сваім гасцям за тое, што яны адкрываюць свае сэрцы на дзяцей, якія не маюць сям'і, і такім чынам дапамагаюць “пашыраць у свеце пяшчоту Бога, Яго бацькоўства, якое з’яўляецца вялікім дарам, прынесеным нас Езусам”.

“Ёсць вялікая патрэба ў бацькоўстве і ласкавасці! Слова “ласкавасць” вельмі часта выдаляцца са штодзённага лексікону... Сапраўдную рэвалюцыю ў свеце здзяйсняюць тыя, хто дзень за днём працуе ў цішыні, каб малыя і бедныя больш не былі пагарджанымі, адкінутымі, пакінутымі, але маглі ўстаць і жыць з іх годнасцю Божых дзяцей”, - сказаў Папа, падкрэсліваючы, што гэтаму спрыяе добра падрыхтаванае і рэалізаванае ўсынаўленне на адлегласці. “Гэта маленькае зерне Божага Валадарства, якое расце і прыносіць плод у той меры, у якой яго даглядаюць з любоўю”, - дадаў ён.

Асацыяцыя Progetto Agata Smeralda была заснавана з 1996 годзе ў Фларэнцыі. На сённяшні дзень яна прысутнічае ў 15 краінах свету і рэалізуе каля 150 праектаў. Колькасць дзяцей, якія былі ўсыноўлены на адлегласці, дзякуючы гэтай каталіцкай дабрачыннай арганізацыі, складае каля 7 тысяч.
 

05 сакавіка 2022, 11:54