Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
"Miserere" in Re minore, per soli, coro, violino, clarinetto, corno e orchestra
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік сустрэнецца з дэлегацыямі карэнных народаў Канады

Святы Айцец прыме ў Ватыкане прадстаўнікоў карэнных народаў Канады і каталіцкіх біскупаў гэтай краіны, - паведаміў 23 сакавіка 2022 года кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Матэа Бруні.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“28 і 31 сакавіка папа Францішак асабіста сустрэнецца з дэлегацыямі карэнных народаў Канады, якія будуць суправаджаць іх біскупы, каб пачуць іх сведчанні. 1 красавіка ў Клементыйскай зале Апостальскага палацу адбудзецца аўдыенцыя з удзелам дэлегацый і членаў Канферэнцыі Біскупаў Канады, у ходзе якой Папа звернецца з прамовай”, - гаворыцца ў ватыканскім паведамленні.

Візіт прадстаўнікоў карэнных народаў Канады ў Ватыкан першапачаткова планаваўся на снежань 2021 года, але быў адкладзены ў сувязі з пандэміяй каронавіруса. У складзе дэлегацый будуць ахвяры злачынстваў, якія здзяйсняліся ў мясцовых каталіцкіх школах-інтэрнатах для дзяцей індзейскага паходжання. Сустрэчы адбудуцца ў кантэксце душпастырскага працэсу выпраўлення віны і прымірэння з карэннымі народамі Канады.

24 сакавіка 2022, 08:45
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031