Пантыфік звярнуўся да моладзі, якая рыхтуецца да СДМ 2023
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
“Мы рухаемся ад крызісу да крызісу”, - заўважыў Папа ў адмысловым відэазвароце да моладзі, якая рыхтуецца да Сусветных дзён моладзі ў Лісабоне. Яны пройдуць у пачатку жніўня 2023 года.
“Мы выйшлі з пандэмічнага крызісу і ўвайшлі ў крызіс эканамічны, а цяпер знаходзімся ў самым эпіцэнтры ваеннага крызісу – самай горшай з усіх катастроф, што могуць здарыцца!” - заявіў Святы Айцец, спасылаючыся на цяжкі для чалавецтва гістарычнага перыяд.
“Крызісы пераадольваюцца разам, а не ў адзіночку. Крызісы – гэта выпрабаванне для нас, каб мы маглі выйсці з іх лепшымі. Мы не застаёмся пасля крызісу такім ж, выходзім з яго або лепшымі, або горшымі”, - падзяліўся сваёй думкай, якую агучваў неаднаразова, Святы Айцец. Ён пажадаў маладым людзям рэалізаваць першы варыянт.
Дзелячыся з моладдзю сваім меркаваннем аб тым, якой павінна быць падрыхтоўка да Сусветных дзён, Францішак заклікаў, каб яна была “свежай” і “творчай”. Лісабонская сустрэча, як адзначыў Папа, не павінна застацца ў цені папярэдніх.