Папа заклікаў біскупаў прысвяціць Расію і Украіну Сэрцу Марыі
25 сакавіка 2022 года Папа ўзнясе малітву аб прысвячэнні Расіі і Украіны Беззаганнаму Сэрцу Марыі. Пакаяннае набажэнства ў Ватыкане пройдзе ў еднасці з мясцовымі Касцёламі на ўсіх кантынентах.
Аляксандр Панчанка – Vatican News
“Папа Францішак запрасіў біскупаў усяго свету і іх святароў з’яднацца з ім у малітве за мір, а таксама ў прысвячэнні і даручэнні Расіі і Украіны Беззаганнаму Сэрцу Марыі”, - пацвердзіў Матэа Бруні, кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы.
Як ужо паведамлялася раней, гэты абрад – таксама ў свята Звеставання Пана – здзейсніць у Фаціме кардынал Конрад Краеўскі, Апостальскім элемазінарый, які прыбудзе ў партугальскі марыйны санктуарый у якасці спецыяльнага пасланніка Святога Айца.
19 сакавіка 2022, 08:47